Спадчына: Уласаў Уладзімір Емяльянавіч
Серада, 19 Люты 2020 16:46
16 ліпеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Емяльянавіча Уласава (1920–1995), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча фізічнай культуры БССР
Уладзімір Емяльянавіч Уласаў нарадзіўся 16 ліпеня 1920 г. у г. Хвалынск Саратаўскай вобласці ў рабочай сям’і. Бацькі туды былі камандзіраваны з Петраграда нарыхтоўваць хлеб. Праз год сям’я пераехала ў г. Раслаўль Смаленскай вобласці, на радзіму маці. Уладзімір скончыў СШ № 75 у Раслаўлі, чыгуначны тэхнікум. Займаўся гімнастыкай, лёгкай атлетыкай, боксам. Працаваў інструктарам фізкультуры школы фабрычна-заводскага навучання на вагонарамонтным заводзе.